Об учреждении

У 1850 гаду ў Харомску была адчынена пачатковая школа. Да 1917 года яна была царская пачатковая. З 1917 года па 1919 – Харомскае земскае вучылішча пры Мозырскай уезднай земскай управе. 1920 – 1936 г.г. – польская пачатковая школа. Заняткі вяліся толькі на польскай мове. 1936 – 1947 г.г. – савецкая пачатковая школа. У 1947 годзе  была заснавана сямігодка, 1961 – 1965 г.г. – васьмігодка, а ý 1965 гаду яна была ператворана ý сярэднюю школу. У 1990 гаду адчыніý свае дзверы новы двухпавярховы будынак школы на 264 месцы. У 2005 гаду на базе школы была створана дашкольная група і школа займела новую назву: ШКОЛА-САД. З 1 верасня 2007 года школа працуе па новаму Статуту і яе найменне: «Харомская дзяржаýная агульнаадукацыйная яслі-сад-сярэдняя школа», а са снежня 2009 года яе назва Харомскі дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа.

За час існавання школы зроблены 65 выпускаў вучняý. Скончылі школу 1048 вучняў. У 2019 годзе скончылі школу 5 вучняў.

З «Залатым медалём» школу скончылі 22 вучні, з «Сярэбраным медалём» - 13 вучняý. Навучэнцы школы пастаянна ýдзельнічаюць у раённых алімпіядах. Так у 2017-2018 навучальным годзе навучэнцы школы атрымалі 3 другіх месцы (фінансавая граматнасць, грамадазнаўства, завочная алімпіяда па рускай літаратуры). Вялікае значэнне школа надае прылучэнню вучняý да здаровага ладу жыцця.

Структура адукацыйнага працэса школы функцыянуе ý рамках чатырох ступеняý:

1 ступень – дашкольнае выхаванне

2 ступень – пачатковая школа

3 ступень – базавая школа

4 ступень – сярэдняя школа

З 1996 года ý школе было арганізавана профільнае навучанне. З 1 верасня 2008 года згодна рашэння Міністэрства адукацыі РБ школа перайшла на новую якасць адукацыі. У школе профільнае навучанне змянілі на факультатыýныя заняткі, у якіх могуць навучацца ýсе вучні I-XI класаý па заявах бацькоý.

У школе на пачатак  навучальнага года арганізавана 13 гурткоý i 24 факультатывы.

Для вучняý I-XI класаý арганізавана 5-ці дзённая вучэбная нядзеля. У субботу вучні школы займаюцца ý гуртках, спартыýных секцыях, удзельнічаюць у розных спартыýных спаборніцтвах і конкурсах. Педагагічны калектыý складаецца з 31 настаýнікаý і выхавацелей. Сярэдні ýзрост педагогаý складае 35 год.

МЭТА  УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI

НА 2019/2020 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД:

Удасканаленне якасці адукацыі праз развіццё асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.

ЗАДАЧЫ  УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

НА 2019/2020 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД:

1. Павысіць эфектыўнасць сучаснага ўрока праз прымяненне сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнай дзейнасці.

2.Удасканаліць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз арганізацыю пастаянна дзеючага семінара, даследчай дзейнасці ў рамках інавацыйнага праекта, самаадукацыі і іншых форм неперарыўнай прафесійнай адукацыі.

3.Выхоўваць экалагічную, этычную і эстэтычную культуру, цікавасць да прафесійнай працы на аснове выхаваўчага патэнцыялу ўрока, усведамлення ўласных інтарэсаў, схільнасцей і здольнасцяў.

4. Стварыць умовы для фарміравання ў падрастаючага пакалення адказных адносін да свайго здароўя, як асабістай і грамадскай каштоўнасці, а таксама садзейнічаць развіццю бяспечных і адказных паводзін.