Тыдзень экалагічнага выхавання

15.05.2020

З 11 па 15 мая 2020 года ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень экалагічнага выхавання з выхаванцамі дашкольнай групы сада і з вучнямі І – ІV класаў.

Мэта: фарміраванне ў малодшых школьнікаў і выхаванцаў дашкольнай групы сада агульнакультурнай кампетэнтнасці ва ўмовах экалагічных мерапрыемстваў.

Задачы: садзейнічаць прыцягненню выхаванцаў і вучняў да каштоўнасцей экалагічнай культуры;

садзейнічаць развіццю цікавасці дзяцей да праблем экалогіі праз творчую дзейнасць;

ствараць умовы для выхавання адказнасці за экалагічную чысціню сваёй зямлі, любові да роднага краю.

План правядзення тыдня экалагічнага выхавання з выхаванцамі дашкольнай групы сада і з вучнямі І-ІV класаў

Дата

Назва мерапрыемства

Адказны

Удзель-нікі

Месца правядз.

Час правядз.

11.05

Лінейка: адкрыццё тыдня экалагічнага выхавання

Федарчук Г.В.

Вых.д.гр. с., вучні 1-4 кл.

Каб.№3-6,дзіц.сад

9.45-9.55

Конкурс знаўцаў флоры і фауны “Пачуць рачулак ціхую плынь…”

Домніч Н.І.

4кл.

Каб.№5

12.40-13.00

12.05

Віктарына па экалогіі “Экалагічная сцежка”

Гараст С.У.

1кл.

Каб.№4

13.00 – 13.35

Конкурс малюнкаў “Экалагічныя знакі”

Настаўнікі пач.кл., вых.д.уст.

Вых.д.гр.с., вучні 1-4 кл.

Каб.№ 3-6,дзіц.сад

12.40-13.00

13.05

Выстава дзіцячай літаратуры “Прыгажосць у прыродзе”

Бібліятэкар

Вых.д.гр.с., вучні 1-4 кл.

Бібліятэка

На працягу дня

Гульня-падарожжа “Вада – адно з галоўных багаццяў краіны”

Федарчук Г.В.

2 кл.

Каб. №6

13.00-13.45

Падарожжа па маршруце добрых спраў

Дранец М.Т., Дранец А.Р.

Вых.дашк.

гр.сада

Дзіц.сад

12.10 –12.30

14.05

Конкурс вырабаў “Новае жыццё непатрэбных рэчаў”

Вых.д.уст., наст. 1-4 кл.

Вых.д.гр. с., вучні   1-4 кл.

Дзіц.сад, каб.№3-6

12.30-13.00

Прагляд і абмеркаванне мультфільмаў на экалагічную тэматыку ”Аднойчы ў лесе”

Сапон Л.Л.

3кл.

Каб. №6

13.50-14.35

15.05

 

Флэшмоб “Мы  ў зялёным”

Вых.д.уст., наст. 1-4 кл.

Наст. і вучні 1-4 кл., вых. і выхаванцы дашк.гр.с.

Дзіц.сад, каб. №3-6

На працягу дня

Фотакалаж “Вясна на маёй малой Радзіме”

Гараст С.У.

1 кл.

Каб.№4

На працягу дня

Лінейка:закрыццё тыдня экалагічнага выхавання. Падвядзенне вынікаў

Федарчук Г.В.

1-4 кл.,вых дашк.гр.с.

Дзіц.сад,

каб.№3-6

12.40-13.00

 

Адкрыццё тыдня экалагічнага выхавання адбылося 11 мая. Вучняў І-ІV класаў і выхаванцаў дашкольнай групы сада пазнаёмілі з планам правядзення тыдня, які разлічаны на актыўнае ўключэнне вучняў у творчую самастойную дзейнасць. Домніч Н.І. правяла з вучнямі IV класа конкурс знаўцаў флоры і фауны “Пачуць рачулак ціхую плынь …”. Вучні  з задавальненнем выконвалі разнастайныя заданні, стараліся даваць абдуманыя адказы, даведваліся шмат цікавага і карыснага. Перамогу ў конкурсе атрымаў Машлякевіч Станіслаў.

У другі дзень тыдня Гараст С.У. правяла з вучнямі І класа віктарыну “Экалагічная сцежка”. Дзеці паказалі добрыя веды  аб  жывой прыродзе: птушках, жывёлах, раслінах, кветках. Перамогу атрымаў Скулавец Вадзім. Вучні паверылі ў свае сілы, вырашылі, што трэба ісці наперад і нельга спыняцца на дасягнутым. Была арганізавана выстава малюнкаў “Экалагічныя знакі”. Вызначаны пераможцы:

  1 месца: Шабунька Марына, І клас; Скулавец Ганна, ІІ клас; Скулавец Ніна, ІІІ клас; Скулавец Вера, ІV клас; Крупіневіч Вікторыя, вых.дашк.гр.сада.

  2 месца: Максімовіч Дар’я, II клас; Казакевіч Вікторыя, III клас; Машлякевіч Станіслаў, IV клас; Бауціна Улада, вых. дашк.групы сада.

  3 месца:  Максімовіч Лідзія, III клас; Скулавец Раман, IV клас.

У трэці дзень тыдня школьны бібліятэкар Ярко М.М. арганізавала выставу кніг “Прыгажосць у прыродзе”, якая стане дапамогай вучням у час падрыхтоўкі да ўрокаў пазакласнага чытання.  Вучні таксама паспрабавалі самастойна адшукаць у бібліятэцы іншыя творы пра родную прыроду. Дранец М.Т. правяла з выхаванцамі дашкольнай групы сада пазнавальнае мерапрыемства “Падарожжа па маршруце добрых спраў”. Дашкольнікі рабілі шмат прыпынкаў: “Пасадзі кветкі”, “Зрабі кармушку”, “Дапамажы птушкам”,  “Прыбяры пакой” і інш.  Выхавальнік дашкольнай установы заклікала ўсіх дзяцей беражліва адносіцца да прыроды, любавацца прыгажосцю жывых кветак і дрэў. Роля прыроды ў развіцці асабістых якасцей выражаецца ў выхаванні дабрыні, якая асцерагае ад  злосці і драпежных адносін да прыроды. У ІІ класе Федарчук Г.В. правяла гульню-падарожжа “Вада – адно з самых галоўных багаццяў краіны”. Вучні пазнаёміліся з  навуковымі паняццямі : “Эколаг” і “Гідролаг”, атрымалі цікавыя звесткі пра арганізм чалавека, вучыліся беражлівым адносінам да водных багаццяў, успомнілі віды спорту на вадзе. У адгадванні загадак перамаглі  Комік Ратмір і Скулавец Ганна.

У чацвёрты дзень тыдня Сапон Л.Л. арганізавала для вучняў ІІІ класа прагляд і абмеркаванне мультфільмаў на экалагічную тэматыку “Аднойчы ў лесе”.  Вельмі спадабалася вучням  вырабляць падзелкі “Новае жыццё непатрэбных рэчаў”. У вучняў развіваліся асноўныя якасці крэатыўнасці,прысутнічала на занятках  спрыяльная псіхалагічная атмасфера, аказвалася пасільная дапамога дзецям у выяўленні іх ідэй, заахвочванне, магчымасць самастойнага пошуку новых рашэнняў. Падведзены вынікі работ дзяцей:

1 месца – II клас;

2 месца – III клас і выхаванцы дзіцячай групы сада;

3 месца – I  і IV класы.

Пяты дзень тыдня запрасіў вучняў, выхаванцаў, настаўнікаў  прыйсці ў школу ў зялёным адзенні. Флэшмоб “Мы ў зялёным” заклікаў усіх нас ахоўваць і берагчы прыроду, бо з ёю мы сустракаемся ўсюды, на кожным кроку, з раніцы да вечара.

Падведзены вынікі тыдня экалагічнага выхавання. Вучні атрымалі дыпломы і граматы.

Тыдзень экалагічнага выхавання прайшоў у атмасферы творчасці і супрацоўніцтва.Дзеці даведаліся шмат новага пра дзіўны, загадкавы і таямнічы свет прыроды. Падрыхтоўка таленавітых вучняў патрабуе высокага прафесіяналізму настаўнікаў.У наш час жыццё патрабуе, каб вучэнне прыносіла радасць, задавальненне, пошук самастойна новай інфармацыі.

Галіна Васільеўна Федарчук,

кіраўнік ШВМА настаўнікаў І ступені агульнай сярэдняй

адукацыі і выхавальнікаў дашкольнай установы