Классному руководителю

Палажэнне 

аб  класным кіраўніку   класа

УА “Харомскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа”

 

  1. Агульныя  палажэнні

1.1.Класны кіраўнік класа назначаецца загадам дырэктара школы па прапанове намесніка дырэктара  па выхаваўчай рабоце з улікам меркавання калектыву класа і настаўнікаў на ўвесь перыяд навучання гэтага класа з ліку штатных настаўнікаў, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю.

1.2.Класны кіраўнік назначаецца на кожны клас школы і непас-рэдна падпарадкоўваецца намесніку дырэктара па выхаваўчай і па вучэбна-выхаваўчай рабоце, адказвае за арганізацыю і каардынацыю адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў замацаваным за ім класе або групе навучэнцаў (ГПД).

1.3.Арганізацыйную і выхаваўчую дзейнасць класны кіраўнік класа  ажыццяўляе ў адпаведнасці з законамі  Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб правах дзіцяці”, Канцэпцыяй аб адукацыі і выхаванні, адобранай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1993 года №180 (зборнік пастаноў урада Рэспублікі Беларусь, 1993г., № 9, арт.156), Канцэпцыяй выхавання навучэнцаў і моладзі, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія ўстанаўліваюць і абараняюць правы, інтарэсы дзяцей, моладзі і сям’і, а таксама Статутам школы.

1.4.Класны кіраўнік у сваёй працы ўзаемадзейнічае з педагогам-арганізатарам, сацыяльным педагогам, педагогам-псіхолагам, настаўнікамі-прадметнікамі, майстрам вытворчага навучання, выхавальнікам ГПД, медыцынскімі работнікамі, бацькамі навучэнцаў і кіраўнікамі грамадскіх арганізацый.

1.5.Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці класнага кіраўніка класа з’яўляюцца прафесійная кампетэнтнасць, гуманізм, справядлівасць, паважлівыя адносіны да асобы, адказнасць, дабрыня, суперажыванне, падтрымка і індывідуальны (асобасна арыентаваны) падыход, якія садзейнічаюць стварэнню псіхалагічна камфортных умоў для кожнага навучэнца і фарміраванню згуртаванага, актыўнага, жыццядзейнага, творча настроенага калектыву. Класны кіраўнік павінен паважаць чалавечую годнасць і будаваць свае адносіны з вучнямі, іх бацькамі, а таксама са сваімі калегамі на аснове дыялога, наладжванні кантактаў, узаемадзеяння з сацыяльным асяроддзем падлеткаў і моладзі. 

2.Псіхолага-педагагічныя асновы  дзейнасці і абавязкі класнага кіраўніка класа

2.1.Фарміраванне асобы, духоўнае, інтэлектуальнае і фізічнае развіццё кожнага навучэнца, яго станаўленне як грамадзяніна і прафесіянала.

2.2.Фарміраванне  ў навучэнцаў класа агульначалавечых норм гуманістычнай маралі, культуры, адносін, патрэбнасці ў духоўных каштоўнасцях.

2.3.Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, садзейнічанне засвойванню вучнямі агульначалавечых і нацыянальных культурных каштоўнасцей, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

2.4.Развіццё традыцый школы, знаёмства і засвойванне норм і правілаў ўнутранага распарадку, праў і абавязкаў вучняў у калектыве, асаблівасцей выбранай прафесіі, садзейнічанне развіццю органаў вучнёўскага самакіравання.

2.5.Садзейнічанне самапазнанню і самавыхаванню, творчаму самаразвіццю індывідуальнасці кожнага вучня класа на аснове ўсе-баковага вывучэння (ва ўзаемадзеянні з педагогам-псіхолагам і сацыяльным педагогам) навучэнцаў класа, іх індывідуальных асаблівасцей, схільнасцей, інтарэсаў, патрэбнасцей, каштоўнасных арыентацый, арганізацыі вольнага часу.  Садзейнічанне прафесійнай арыентацыі навучэнскай моладзі.

Падтрыманне пастаяннай сувязі з выхавальнікамі ГПД у мэтах каардынацыі педагагічных намаганняў па станаўленні асобы навучэнца свайго класа.

2.6.Узаемадзеянне з сям’ёй, педагогам-псіхолагам, сацыяльным педагогам у мэтах дасягнення адзінства патрабаванняў і ўзгаднення дзеянняў калектыву школы і сям’і ў адносінах вучняў, а таксама стварэнне ў класе добразычлівых, сяброўскіх адносін, павагі да людзей, якія іх акружаюць.

2.7.Клопат аб стварэнні ўмоў для паспяховай вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, захаванні кантынгенту класа, унясенне прапаноў аб арганізацыі кампенсаванага навучання.

2.8.Клопат аб бяспечнай жыццядзейнасці, маральнай і сацыяльнай абароне навучэнцаў, фарміраванне на працягу навучання здаровага ладу жыцця, прафілактыка шкодных звычак і СНІДу, садзейнічанне арганізацыі харчавання і медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў.  Арганізацыя работы па прафілактыцы проціпраўных паводзін навучэнскай моладзі.

2.9.Планаванне арганізацыі выхаваўчага працэсу, грамадска-карыснай дзейнасці, працы, адпачынку і аздараўлення навучэнцаў класа ў пазаўрочны і канікулярны час.

2.10.Удасканаленне свайго прафесійнага і метадычнага ўзроўню, павышэнне кваліфікацыі на курсах, семінарах, практыкумах, канферэнцыях і г.д. 

  1. Правы класнага  кіраўніка  класа

3.1.Ствараць сваю педагагічна абгрунтаваную сістэму выхавання, выбіраць формы, метады, шляхі і сродкі выхаваўчай дзейнасці ў класе з улікам узроставых асаблівасцей, інтарэсаў, схільнасцей і каштоўнасных арыентацый навучэнцаў, магчымасцей школы.  Дабівацца спрыяльных умоў для рэалізацыі сваіх функцый.

3.2.Весці педагагічна абгрунтаваныя назіранні за вучнямі.  Вывучаць соцыум і асяроддзе вучняў.  Выкарыстоўваць атрыманыя звесткі ў выхаваўчых мэтах.

3.3.Уносіць на разгляд дырэктара школы, педагагічнага савета і метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў прапановы па ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчага працэсу.

3.4.Прысутнічаць на вучэбных занятках, экзаменах і паза-школьных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў класе.

3.5.Уносіць па ўзгадненні з класам прапановы дырэкцыі школы аб аказанні неабходнай матэрыяльнай дапамогі, заахвочванні навучэнцаў і іх бацькоў, аб вынясенні навучэнцам класа дысцыплінарных мер уздзеяння за парушэнне ўстаноўленых правілаў унутранага распарадку школы і норм паводзін.

3.6.Прыцягваць прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання, правапарадку, творчых саюзаў, культурна-асветніцкіх устаноў да выхавання, арганізацыі вольнага часу наву-чэнцаў і прафілактыкі правапарушэнняў.

3.7.Абараняць свой гонар, уласную і прафесійную годнасць.  Атрымліваць заахвочванні за паспяховую працу. 

  1. Арганізацыя  работы  класнага  кіраўніка  класа

4.1.Вядзе ўстаноўленую ў школе дакументацыю класа, у тым ліку дзённік класнага кіраўніка, табель уліку наведвання.

4.2.Арганізуе дзейнасць па фарміраванні калектыву, асобы кожнага навучэнца, ажыццяўляе планамерны і мэтанакіраваны выха-ваўчы працэс у класе.

4.3.Плануе сваю работу з навучэнцамі (на паўгоддзе) з улікам спецыфікі і асаблівасцей класа на аснове плана вучэбна-выхаваўчай дзейнасці школы на вучэбны год.

4.4.Удзельнічае ў рабоце метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, якое створана ў школе з мэтай аказання метадычнай і практычнай дапамогі ў арганізацыі і правядзенні работы, павышэння кваліфікацыі, абагульнення і распаўсюджвання наяўнага вопыту работы класных кіраўнікоў.  Пры неабходнасці да ўдзелу дзейнасці метадычнага аб’яднання прыцягваюцца другія катэгорыі педагагічных работнікаў школы, сацыяльны педагог, педагог-арганізатар, прадстаўнікі рэгіянальных вучэбна-метадычных службаў, грамадскіх арганізацый, навучэнцы. 

Дакументацыя і справаздачнасць  класнага кіраўніка

  1. Класны журнал.
  2. Дзённік класнага кіраўніка.
  3. План выхаваўчай работы з класным калектывам, настаўнікамі, бацькамі вучняў і грамадскасцю.
  4. Дзённікі  вучняў.
  5. Асабовыя  справы вучняў.
  6. Папкі з распрацоўкамі  выхаваўчых  мерапрыемстваў, планы-канспекты класных гадзін, інфармацыйных гадзін.
  7. Табель уліку харчавання.
  8. Сацыяльны пашпарт класа.
  9. Улік інструктажа вучняў па тэхніцы бяспекі і ахове здароўя. 

Дакументацыя і справаздачнасць  класнага кіраўніка

  1. Класны журнал.
  2. Дзённік класнага кіраўніка.
  3. План выхаваўчай работы з класным калектывам, настаўнікамі, бацькамі вучняў і грамадскасцю.
  4. Дзённікі  вучняў.
  5. Асабовыя  справы вучняў.
  6. Папкі з распрацоўкамі  выхаваўчых  мерапрыемстваў, планы-канспекты класных гадзін, інфармацыйных гадзін.
  7. Табель уліку харчавання.
  8. Сацыяльны пашпарт класа.
  9. Улік інструктажа вучняў па тэхніцы бяспекі і ахове здароўя. 

Дакументацыя і справаздачнасць  класнага кіраўніка

  1. Класны журнал.
  2. Дзённік класнага кіраўніка.
  3. План выхаваўчай работы з класным калектывам, настаўнікамі, бацькамі вучняў і грамадскасцю.
  4. Дзённікі  вучняў.
  5. Асабовыя  справы вучняў.
  6. Папкі з распрацоўкамі  выхаваўчых  мерапрыемстваў, планы-канспекты класных гадзін, інфармацыйных гадзін.
  7. Табель уліку харчавання.
  8. Сацыяльны пашпарт класа.
  9. Улік інструктажа вучняў па тэхніцы бяспекі і ахове здароўя.

                  
Гарост Светлана Владимировна 1   класс
Федорчук Галина Васильевна 2   класс
Сапон Людмила Леонтьевна 3   класс
Домнич Надежда Ивановна 4   класс
Вабищевич Иван Владимирович 5   класс
Кудласевич Сергей Фёдорович 6   класс
Шорох Людмила Вячеславовна 7   класс
Комик Нонна Сергеевна 8   класс
Семейко Андрей Иванович 9   класс
Кунай Наталья Фёдоровна 10   класс
Зиедоне Снежана Павловна 11   класс