Акцыя “Чытаем усёй сям’ёй”

26.03.2021

Акцыя

Чытаем усёй сям’ёй

   У апошні час нашы дзеці ўсё радзей бяруць кнігі ў бібліятэцы. Культуру чытання паступова выцясняе тэлебачанне, інтэрнэт і калі навучэнцы чытаюць, то толькі тое, што праходзяць па праграме на ўроках літаратуры. Так кніга паступова сыходзіць на другі план. У большасці сем'яў кніга перастае быць тэмай для размовы, знікаюць хатнія бібліятэкі. Каб прыцягнуць увагу да сямейнага чытання ў ДУА «Харомскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа» прайшла акцыя Чытаем разам, пад час якой вучні чыталі разам не толькі з настаўнікамі, але і са сваімі бацькамі, бабулямі, старэйшай сястрой або малодшым братам.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Кунай Наталля Фёдараўна