Сусветны дзень пісьменніка

03.03.2021

Конкурс вершаў і сачыненняў “Паэтычнае юнацтва

    Кожны з нас, хоць раз у жыцці, ды напісаў некалькі вершаваных радкоў. І, безумоўна, сярод вучняў ёсць тыя, хто піша вершы або цікавыя апавяданні. У ДУА “Харомскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа” прайшоў конкурс апавяданняў і вершаў, прысвечаны Сусветнаму дню пісьменніка. У конкурсе прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Вучні пісалі на розныя тэмы, але большасць твораў было прысвечана Радзіме і роднаму краю. Вельмі ўразілі верш Сахнюк Меланіі (8 клас), апавяданне Гушча Аляксандры (6 клас). А Сахнюк Ксенія (5 клас) у сваім вершы прапанавала ўсім менш сядзець у інтэрнэце, а больш чытаць кніг і слухаць прыемную музыку.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Кунай Наталля Фёдараўна