Сусветны дзень паэзіі

21.03.2021

Літаратурнае кафэ “Смачна чытаць”

     Вучні 6–11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Харомскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”  “наведалі” літаратурнае кафэ “Смачна чытаць”. Дзеці загадзя адбіралі вершы, знаёміліся з паэтычнымі зборнікамі, каб падчас творчай сустрэчы, у нязмушанай і цёплай атмасферы, падзяліцца важным і актуальным. А яшчэ кожны з вучняў прынёс з сабою розныя прысмакі. Усе разам сабраліся за чаяваннем. Наведвальнікам кафэ было прапанавана меню, у якім яны маглі “паспрабаваць” эксклюзіўныя стравы, прыгатаваныя менавіта для іх: булён з паняццяў і іх азначэнняў, смажаны сазан з канцоўкі твора, пячэнне “Рэбусікі”, панская кава і інш.

    Потым вучні рэкламавалі вершы П. Панчанкі “Хлебныя словы”, М. Багдановіча “Маёвая песня”, А.Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць”, Д. Бічэль “Роднае слова”, Р.Барадуліна “Бацьку”, Я. Коласа “Дзяўчыне”, “Зорка”, С.Грахоўскага “Дабрата” і інш. Любімыя і такія важныя радкі творчасці беларускіх паэтаў абудзілі ў дзіцячай свядомасці пачуццё веры, спагады, гармоніі, гонару на свою краіну. 

        Свае ўражанні кожны мог запісаць ў кнігу водгукаў і прапаноў, а ў канцы ўсе атрымалі сертыфікаты і запрашэнні ў кафэ.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Кунай Наталля Фёдараўна