Міжнародны дзень тэатру

27.03.2021

“Час пазнання мастацтва”

   Існуе від мастацтва, які заўсёды будзе абуджаць у чалавеку лепшыя якасці. Гэта, безумоўна, тэатр. У ім захапляешся, натхняешся добрым, павучальным і велічным. Таму важна, каб падлеткі наведвалі тэатр. Гэта дапамагае сфармаваць кругагляд, зразумець як правільна паступаць у тых ці іншых сітуацыях, падарожнічаць ў часе. Як і літаратура, тэатр малюе поўную карціну жыцця ва ўсіх адценнях каляровай гамы. Творы  класікі ажываюць на сцэне, мы пагружаемся ў гэтую атмасферу, ясней і глыбей разумееш, чаму героі здзяйсняюць тыя ці іншыя ўчынкі, пранікаемся эпохай.  Да Міжнароднага дня тэатру ў ДУА “Харомскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа” вучням 5 – 11 класаў  былі прапанаваны спектаклі, якія яны маглі прагледзець па QR- коду. Кожны мог наведаць тэатр, не выходзячы з класа. Вучням 11 класа быў прапанаваны спектакль “Князь Вітаўт”  А. Дударава.  У 10 класе вызваў цікавасць спектакль “Раскіданае гняздо” Я. Купалы. Для вучняў 9 класа падабраны спектаклі “Тарас на Парнасе” і “Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча. А вось вучняў 8 класа зацікавіў спектакль “Паўлінка” Я.Купалы, так як гэты твор уключаны ў вучэбную праграму па беларускай літаратуры. 7 клас “наведаў” спектакль “Шлях да зор”. Вучні 6 класа акунуліся ў атмасферу цудаў, наведаўшы спектакль “Вужыная каралева”.  А для 5 класа сталі цікавымі прагляд спектакляў “Як літара Ў уратавала Каляды” і “Прыгоды Ванюшы” па матывам рускай народнай казкі ”Гусі-лебедзі“.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Кунай Наталля Фёдараўна