Конкурс чытальнікаў вершаў

17.09.2021

                                                                                                                                       Адзінства – гэта найвышэйшая,  

                                                                                                                                       самая магутная асалода,  

                                                                                                                                       якую толькі магчыма адчуць.  

Міхаэль Лайтман

 

Дзень народнага адзінства святкуецца 17 верасня. Адзначаецца, што гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

У рамках тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства, у ДУА “Харомскі вучэбна-педагагічны комплек яслі-сад – сярэдняя школа”  прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў “Беларусь адзіная ў сэрцы маім”. Ён стаў цудоўнай магчымасцю падзяліцца тым, што назапашана ў нашай памяці і душы, што засталося нам ад нашых продкаў. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Пімена Панчанкі, Эдзі Агняцвет, Васіля Віткі, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама прачыталі творы сучасных аўтараў. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме радзімы, нашым продкам і беларускаму народу.

Выступленні  ўдзельнікаў ацэньвалі журы, у саставе: намесніка дырэктара  па выхаваўчай рабоце Васільевай Д.М., настаўніка рускай мовы і літаратуры Гуня-Ажог В.І., настаўніка англійскай мовы Касцюк С.М., а таксам у састаў журы уваходзіла загадчык сельскага дома культуры Гапко Г.С.

Члены журы выбіралі пераможцаў па наступных крытэрыях: выразная дыкцыя, інтанацыйная выразнасць прамовы (дынаміка, выражаемая ў націсках; мелодыка, выражаемая ў руху голасу па гуках рознай вышыні); тэмп і рытм; эмацыйная афарбоўка маўлення, якая вызначае характар; правільнае літаратурнае вымаўленне;

Усе ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў добра падрыхтаваліся і бліскуча выступілі, паказаўшы, сваё майстэрства і арыгінальнасць выканання.

Пры падвядзенні вынікаў журы прыйшлося нялёгка. Пасля працяглага абмеркавання журы абвясціла вынікі.

Пераможцамі сталі:

І месца – Трухановіч Уладзіслаў (5 клас), Гапко Алена (10 клас)

ІІ месца – Максімовіч Дар’я (4 клас), Максімовіч Алеся (8 клас),

Бойка Вераніка (7 клас)

ІІІ месца – Ярко Ілья (2 клас), Бойка Анжаліка (7 клас),

Паўлючук Дзяніс (7 клас), Шабунька Марыя (7 клас)

Усе пераможцы на святочнай лінейцы былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі.

Віншуем і дзякуем усім дзецям за ўдзел у конкурсе чытальнікаў, за іх працу і талент, а таксама гасцей конкурсу!