Экскурсія ў парк Алешаў

05.01.2022

    05.01.2022 г. з вучнямі 1-4 класаў была праведзена экскурсія ў парк Алешаў агр. Беражное. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення парка і пабудавання палаца магнатаў Алешаў, змаглі акунуцца ў асяроддзе мінулых часоў, пазнаёміцца з архітэктурай XIX стагоддзя, звярнулі ўвагу на разнастайнасць расліннага свету ў гэтым парку. Настаўнікі і вучні адчулі гонар за мінулае нашых продкаў.

Класны кіраўнік 2 класа,

Домніч Надзея Іванаўна

Класны кіраўнік 4 класа,

Федарук Галіна Васільеўна