Класная гадзіна "Афганістан: памяць і смутак"

18.02.2022

18.02.2022 г. з вучнямі 4 класа была праведзена класная гадзіна "Афганістан: памяць і смутак".
Дзеці ўспомнілі падзеі Афганскай вайны, пачулі пра мужнасць нашых салдатаў, якія выконвалі воінскі абавязак. Юнакам было 18-19 гадоў... Яны пражылі маладосць менавіта там, у Афганістане, на страшнай вайне, якая працягвалася амаль 10 гадоў. Любоў да Радзімы была вышэй пачуцця страху.
Не ўсе жывымі вярнуліся дамоў. Незажыўная рана – Афганістан. Для тых, хто страціў сына, брата, унука...
Мы заўсёды павінны памятаць пра подзвіг нашых салдатаў. Гэта наша памяць, наша гісторыя.

Класны кіраўнік 4 класа,

Федарчук Галіна Васільеўна