Турнір знаўцаў беларускай мовы

22.02.2022

22.02.2022 г. з вучнямі 4 класа быў праведзены турнір знаўцаў беларускай мовы "Таямніцы роднай мовы".
Роднае слова - люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова - наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.
Вучні прынялі ўдзел у розных конкурсах: "Перакладчыкі", "Фразеалагізмы", "Загадкі з вясёлай хаткі", "Расшыфруй прыказку", "Музей народнага побыту". З цікавасцю дзеці пісалі свае любімыя беларускія словы.
Беларуская мова мяккая і мілагучная, плаўная і напеўная, поўная сціплай прыгажосці і самабыту. Патрэбна яе добра ведаць, шанаваць і ўмець дасканала ёю валодаць.

Класны кіраўнік 4 класа,

Федарчук Галіна Васільеўна