"Прафесіі дарослых"

20.05.2022

У дашкольнай групе прайшоў тыдзень на тэму: "Прафесіі дарослых". Выхаванцы знаёміліся з рознымі прафесіямі.
Цікавай была экскурсія на калгасны двор. Дзеці з задавальненнем слухалі аб тым, як працуюць калгаснікі, убачылі дзе жывуць каровы, як іх дояць, дзе зберагаюць малако. Разгледзілі розныя віды технікі, адчулі сябе трактарыстамі і вадзіцелямі.
Дашкольнікі з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў "Кім я мару быць".
Займальна прайшла сюжэтна-ролевая гульня "Кафэ Мальвіна". Выхаванцы разглядвалі меню, рабілі заказ, выбіралі так сама, што ім падабаецца.
На прагулцы дзеці выконвалі роль садаводаў.
З дзецьмі 6-ці гадовага ўзросту настаўнікам пачатковых класаў Федарчук Г. В. была праведзена пазнавальна-гульнёвая праграма "У свеце прафесій". Выхаванцы ў гульнёвай форме пазнавалі мір прафесій, знаходзілі прафесіі сваіх бацькоў, выбіралі прадметы, якія неабходны для розных відаў дзейнасці.
Тыдзень атрымаўся займальны і цікавы.

поделиться в: