Перамога на фестывалі «Радавод»!

23.05.2022

20-21 мая ў сталіцы Палесся прайшоў VІІІ абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”. У гэтым годзе фестываль прысвечаны аб’яўленаму ў нашай краіне Году гістарычнай памяці. Больш за тры тысячы дзяцей і падлеткаў прынялі ўдзел у фестывалі, 800 – сталі фіналістамі ў розных намінацыях.

Лепшыя фальклорныя калектывы вобласці пазнаёмілі з абрадамі і традыцыямі сваіх рэгіёнаў, прайшлі майстар-класы па народным промыслам, якія беражліва захоўваюць этнаграфічныя гурткі і фальклорныя дзіцячыя калектывы ўстаноў адукацыі і цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэсцкай вобласці.

Каб трапіць на свята фальклору, неабходна было падрыхтаваць самабытны матэрыял свайго рэгіёна і прайсці занальны адбор.

Удзельнікі фальклорнага калектыву «Каліна» ДУА «Харомскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа» (кіраўнік Кунай Наталля Фёдараўна) падрыхтаві фрагмент абраду “Вербная нядзеля”, за што і атрымалі Дыплом І ступені ў намінацыі “Фальклорны тэатр”.

Нягледзячы на надвор’е, праграма фестывалю была вельмі насычанай.

Віншуем нашых пераможцаў:

Украінец Аляксандру

Гушча Аляксандру

Шабунька Марыю

Дранец Вікторыю

Бойка Дзіяну

Крывецкі Яўгена

Сімановіч Артура

Брышчук-Клімавец Кірыла

Шынкавец Міхаіла

Кіраўнік калектыву,

Кунай Наталля Фёдараўна

поделиться в: