Ранішнік "Матуля, ты самая лепшая ў свеце"

14.10.2022

14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці, прымеркаваны да вялікага праваслаўнага свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
Маці - самая родная, дарагая і любімая жанчына для кожнага чалавека.Яна дорыць жыццё і магчымасць радавацца жыццю. Любоў маці бясконцая і бескарыслівая. Матчына сэрца вельмі чулае.
Самыя светлыя, шчырыя, сардэчныя, цёплыя словы падзякі прагучалі з вуснаў вучняў 1-4 класаў. У іх выкананні гучалі вершы, песні і сцэнкі, прысвечаныя матулям. У канцы мамы атрымалі віншавальныя паштоўкі ад сваіх родных дачушка і сыночкаў.
Пранікненае выступленне юных артыстаў выклікала мора эмоцый, спрыяла выхаванню беражлівых і паважлівыя адносін да мам, стварыла святочны настрой.

Класны кіраўнік 1 класа,

Федарчук Галіна Васільеўна