Наведванне школьнага музея "Генацыд беларускага народа"
08.11.20228 лiстапада вучнi 5 класа разам з класным кiраўнiком наведалi выставу ў школьным музеi "Генацыд беларускага народа". Кiраўнiк музея Надзея Iванаўна расказала вучням пра месцы прымусовага ўтрымання i масавага знiшчэння беларускага народа. У гады Вялiкай Айчыннай вайны беларусам, як i шматлiкiм народам Савецкага Саюза, давялося перанесцi жахi гэтай нацысцкай палiтыкi. Надзея Iванаўна паказала вучням гiстарычныя фатаграфii з лагераў смерцi "Трасцянец", "Азарыцкi". Таксама нагадала пра раследванне, якое вядзе генеральная пракуратура па факту генацыду ў стаўленнi беларускага народа. Падчас раследвання было сабрана нямала матэрыялаў пра тыя страшныя зверствы, якiя здзяйснялi фашысты.
У нашай установе адукацыi маецца стэнд, на якiм размешчаны матэрыялы аб генацыдзе беларускага народа, карта спаленых вёсак у гады Вялiкай Айчыннай вайны на тэрыторыi Беларусi.
Без гiсторыi няма будучага, таму маладое пакаленне павiнна ведаць i паважаць гiсторыю сваёй Радзiмы.
Класны кіраўнік 5 класа,
Машлякевіч Ірына Паўлаўна