Дзівосны свет прыроды
24.04.2023Першы дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны дзівоснаму свету прыроды. Ён прайшоў пад дэвізам: "Любі, беражы, ахоўвай!". Адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня і вучням былі ўручаны памяткі "Правілы паводзін у прыродзе". Класнымі кіраўнікамі Федарчук Г.В. і Сапон Л.Л. было праведзена кола загадак пра прыроду і яе з'явы сярод навучэнцаў 1-2 класаў.
Вызначаны пераможцы:
1 месца - Крупіневіч Вікторыя, 2 клас;
2 месца - Пархоменка Максім, 1 клас;
3 месца - Гардзіевіч Аляксандр, 2 клас.
Класным кіраўніком Домніч Н.І. была праведзена экскурсія з вучнямі 3-4 класаў "У гасцях у прыгажуні Вясны". Дзеці ўбачылі, як распускаюцца маладыя лісточкі на бярозах, кленах, ліпах, якія растуць у школьным парку. У траве зацвілі дзьмухаўцы, ажывіліся насякомыя. Дзеці радаваліся прыходу вясны і любаваліся прыгажосцю прыроды.Усе ўспомнілі правілы паводзін у прыродзе.
Старшыня ШВМА настаўнікаў 1 ступені,
Федарчук Галіна Васільеўна