"Таленавітыя дзеці — таленавітыя ўсюды"
26.04.2023Другі дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны выяўленчаму мастацтву. Ён прайшоў пад дэвізам: "Таленавітыя дзеці — таленавітыя ўсюды".
Вучні 1 класа пад кіраўніцтвам Федарчук Г.В. вучыліся нестандартным прыёмам малявання па мятай паперы. Атрымаліся вельмі яркія і прыгожыя малюнкі на тэму: "Мір!Праца! Май!"
Падведзены вынікі:
1 месца - Скулавец Руфіна;
2 месца - Баган Дарына;
3 месца - Казакевіч Цімафей.
Вучні 2 класа гулялі ў гульню "Дапоўні слоўца". Усе вершы, загадкі былі звязаны з выяўленчым мастацтвам. Вызначаны пераможцы гульні :
1 месца - Крупіневіч Вікторыя;
2 месца - Скулавец Наталля;
3 месца - Машлякевіч Ульяна, Гардзіевіч Аляксандр.
З вучнямі 3 класа Домніч Н.І. правяла творчую майстэрню "Узоры роднага краю". Вучні даведаліся, што такое арнамент, якія віды арнаменту існуюць, што абазначаюць вышытыя сімвалы беларускага арнаменту, дзе яны выкарыстоўваюцца. Атрымалі цікавыя звесткі пра народны касцюм беларуса, пра адзенне, у якое апраналіся нашы продкі, наведаўшы школьны музей.
Падчас творчай работы дзеці самастойна ўпрыгожылі кашулі і спадніцы беларускім арнаментам.
Вучні падышлі да работы творча. У кожнага атрымалася свае эксклюзіўнае беларускае адзенне.
Старшыня ШВМА настаўнікаў 1 ступені,
Федарчук Галіна Васільеўна