"Азірніся: падобна цуду – музыка ўсюды!"
27.04.2023Трэці дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны музыцы. Дэвіз дня: "Азірніся: падобна цуду – музыка ўсюды!".
Для вучняў быў аформлены стэнд з выказваннямі вялікіх людзей пра музыку.
На працягу дня для дзяцей пачатковых класаў Сапон Л.Л. праводзіла вясёлыя перапынкі "Танцуй разам сам мной". Вучні вучыліся танцавальным рухам, пераадолелі сарамлівасць, паказалі свае станоўчыя эмоцыі. З вялікай асалодай выконвалі танец "Паравозик с остановками чух-чух", танец-гульню з паскарэннем "Мы пойдем налево" і іншыя.
Усе засталіся задаволеныя і вясёлыя.
Старшыня ШВМА настаўнікаў 1 ступені,
Федарчук Галіна Васільеўна