"Можам, хочам, умеем..."
28.04.2023Чацвёрты дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны працоўнаму навучанню. Дэвіз дня: "Можам, хочам, умеем...".
Дзень працы- гэта яркае вясенняе свята. Дзеці выраблялі святочныя вырабы, каб адпавядаць словам: "Мір. Май.Праца".
Вучні 1 класа змаглі стварыць выраб "Голуб міра" і вяселае сонейка. Цікава праходзілі заняткі ў майстэрні творчасці "Квітнеючы май" у 2 класе. Вучні 3-4 класаў стварылі віншавальныя паштоўкі да свята 1 Мая. Усім было цікава займацца творчасцю.
Былі падведзены вынікі тыдня пачатковых класаў, уручаны дыпломы.
Старшыня ШВМА настаўнікаў 1 ступені,
Федарчук Галіна Васільеўна