"Развітанне з Букваром"

30.05.2023

30 мая ў першакласнікаў нашай школы быў незвычайны дзень. Яны перагарнулі апошнюю старонку Буквара. На свята "Развітанне з Букваром" рабяты прыйшлі прыгожыя і ўзнёслыя.
З Буквара пачынаецца шлях да навучання, пазнання роднай мовы. Яна адкрывае шлях у свет ведаў, застанецца ў памяці на ўсё жыццё. Ролю Буквара выконвала вучаніца 5 класа Максімовіч Дар'я.
Першакласнікі паказалі немалы запас ведаў, якія атрымалі на працягу навучальнага года: выдатна справіліся з рознымі заданнямі, выразна чыталі вершы, радасна спявалі песні, паказвалі міні-сцэнкі са школьнага жыцця, з упэўненасцю адгадвалі загадкі. Радасць свята раздзялілі з вучнямі бацькі, бабулі, брацікі і сястрычкі. Дырэктар школы Г.В. Трухановіч павіншавала першакласнікаў са святам і ўручыла дыпломы.
Жадаем нашым дзецям моцнага здароўя, выдатнай вучобы і творчых поспехаў.
Першая школьная вясна паспяхова завяршылася.

Класны кіраўнік 1 класа,

Федарчук Галіна Васільеўна

поделиться в: