"Мова родная – мова модная"

27.11.2023

Першы дзень Тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны беларускай мове і літаратурнаму чытанню. Ён прайшоў пад дэвізам: "Мова родная – мова модная".
На адкрыцці Тыдня "Марафон ведаў" старшыня ВМА настаўнікаў 1 ступені Федарчук Г.В. пазнаёміла вучняў 1- 4 класаў з планам яго правядзення.
З вучнямі 2-4 класаў класнымі кіраўнікамі была праведзена хвілінка арфаграфіі "Сябруем з роднай мовай". Вызначаны пераможцы:
2 клас - Домніч Варвара, Руц Злата;
3 клас - Крупіневіч Вікторыя;
4 клас - Дранец Вольга, Скулавец Таццяна, Чынікайла Дар'я, Ярко Ілья.
Вучні 1- 2 класаў наведалі школьны краязнаўчы музей. Экскурсавод Домніч Н.І. цікава расказала аб родным краі, пазнаёміла з
прадметамі быту і адзеннем нашых продкаў, загадвала загадкі на роднай мове.
Сапон Л.Л. з вучнямі 3 класа правяла конкурс знаўцаў беларускай мовы "Размаўляем па-беларуску".
Каманды заўзята спаборнічалі і заваявалі статут "Знаўцы беларускай мовы". У канцы мерапрыемства быў падведзены вынік- кожны чалавек, нават самы маленькі, павінен ведаць сваю мову, не саромецца на ёй размаўляць. Паміж конкурсамі вучні 4 класаў у нацыянальных касцюмах чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.
На працягу дня ўсе жадаючыя змаглі напісаць сваё любімае зімовае слова на беларускай мове. Атрымаўся карагод беларускіх сняжынак.
Дзень прайшоў весела, творча, пазнавальна.

Старшыня ВМА настаўнікаў 1 ступені:

Федарчук Галіна Васільеўна