Адукацыйная экскурсія ў музей Беражноўскай СШ

16.02.2024

Вучні 2-4 класаў 16.02.2024 г. наведалі музей Беражноўскай сярэдняй школы. Музей захоплівае перыяд гісторыі, які пачынаецца ад старадаўняга часу да нашых дзен.
Кіраўнік музея Г.К.Рыбак расказала ў даступнай форме не толькі пра стварэнне Беражноўскай СШ, але і пра развіццё адукацыі на Століншчыне і ў Беларусі. Асобны раздзел быў прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, генацыду беларускага народа.
Экскурсія была цікавай, пазнавальнай і карыснай.

Класны кіраўнік 2 класа:

Федарчук Галіна Васільеўна