Гутарка "Вайна вачыма дзяцей"

15.02.2024

З вучнямі 2 класа была праведзена 15.02.2024 г. гутарка "Вайна вачыма дзяцей", прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады ВАВ.
Мы павінны ведаць пра вайну, каб захаваць памяць. Гэта наш абавязак –  зрабіць усё, каб такое не паўтарылася ізноў. Гітлераўскія каты асуджалі на вялікія пакуты і смерць ні ў чым не павінных дзяцей. Стваралі лагеры смерці, бралі кроў для нямецкіх салдатаў... Дзеці ў адзін час сталі дарослымі, на іх плечы выпала шмат цяжкіх выпрабаванняў. Нелюдзі не шкадавалі нікога - ні старога чалавека, ні дзіця. Пра гэта мы павінны не толькі памятаць, а і расказваць, азіраючыся на дакументальныя і матэрыяльныя доказы, бо без ведання гісторыі не магчыма пабудаваць квітнеючую будучыню.

Класны кіраўнік 2 класа:

Федарчук Галіна Васільеўна