Адкрыты дыялог "Прыёмы мэтапакладання, фарміруючыя пазнавальны інтарэс да вучэбных прадметаў"
22.02.2024Адкрыты дыялог "Прыёмы мэтапакладання, фарміруючыя пазнавальны інтарэс да вучэбных прадметаў" прайшоў з настаўнікамі 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выхавальнікамі дашкольнай установы ў рамках правядзення Метадычнага тыдня.
Мэтапакладанне- неад'емны кампанент любой дзейнасці, у тым ліку вучэбнай. Правільна сфармуляваная мэта ўрока дазваляе вызначыць ход наступнай работы і ўзровень засваення зместу матэрыялу, закладвае фундамент трываласці ведаў.
Настаўнікі расказалі пра сваё прыёмы мэтапакладання, якія яны выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці. Домніч Н. І. акцэнтавала ўвагу на ўменні выбіраць мэту з некалькіх прапанаваных: "Выключэнне", "Хмарка", "Сцежка"...
Сапон Л.Л. падзялілася вопытам работы па вызначэнні мэты з апорай на ключавыя словы: "Вагончыкі", "Дадумванне", "Апорная схема"...
Федарчук Г.В. засяродзіла ўвагу на ўменні фармуляваць мэту і задачы ўрока з дапамогай дзеясловаў на розных тыпах урокаў.
Васільева Д. М. расказала пра прыёмы рэфлексіі мэтапакладаючай дзейнасці: "SMS - справаздача з мабільнага тэлефона", "Вядро маёй самаацэнкі", "Выберы адлегласць"...
Усе змаглі пабыць у ролі вучняў. Дыялог атрымаўся пазнавальным, карысным, цікавым. Кожны змог для сябе ўзяць шмат карыснай інфармацыі пра сучасныя прыёмы мэтапакладання.
Старшыня МА настаўнікаў 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выхавальнікаў дашкольнай установы:
Федарчук Галіна Васільеўна