"Мы – знаўцы роднай мовы"
21.02.202421 лютага у рамках тыдня роднай мовы "Далучаемся да роднага слова" з вучнямі 3-4 класаў было праведзена мерапрыемства "Мы – знаўцы роднай мовы" ў форме гульнявой сітуацыі. Навучэнцы адгадвалі загадкі, успомнілі прыказкі і фразеалагізмы на беларускай мове, разгадвалі крыжаванку па правілах беларускага правапісу. Дзеці з захапленнем выконвалі займальныя заданні на роднай мове.
Класны кіраўнік 4 класа:
Домніч Надзея Іванаўна