Другі дзень Тыдня прапаганды здаровага ладу жыцця
08.10.2024Другі дзень Тыдня прапаганды ЗЛЖ пачаўся з сюжэтна-ралевой гульні "Гарачае харчаванне – залог здароўя". Вучні 6 класа замацавалі навыкі культурных паводзін за сталом, разабраліся ў карысці гарачай ежы.
Бібліятэкар школы Ярко М.М. падрыхтавала выставу літаратуры і матэрыялаў перыядычнага друку "Наш выбар – здароўе, жыццё, поспех". Вучні школы на працягу дня маглі наведаць выставу і пазнаёміцца з яе кнігамі і матэрыяламі перыядычнага друку.
Вучні 1-4 класаў малявалі малюнкі "Мы за ЗЛЖ". Кожны змог паказаць у сваёй рабоце тое, што ён лічыць здаровым ладам жыцця.
Музычна-спартыўныя перапынкі "Быць здаровым, жыць актыўна – гэта стыльна, пазітыўна!" выклікалі ў дзяцей радасць, задавальненне, добры настрой, станоўчыя эмоцыі.
Кіраўнік праекта:
Федарчук Галіна Васільеўна