Трэці дзень Тыдня прапаганды здаровага ладу жыцця
09.10.2024Трэці дзень Тыдня прапаганды ЗЛЖ пачаўся з акцыі "Я хачу быць здаровым, таму што...". Неабходна было абвесці кожнаму
сваю руку, выразаць і напісаць працяг. Быць здаровым – гэта модна, стыльна, крута, весела, пазітыўна...
Фотавыстава "Спорт, здаровы лад жыцця, пазітыў" адлюстравала тое, што ў кожнай сям'і клапоцяцца пра здароўе, займаюцца фізічнай культурай і спортам, надаюць вялікае значэнне рэжыму дня.
Медыцынскі работнік школы Мамайка Г.В. прачытала лекцыю "Прафілактыка вірусных і прастудных захворванняў". Кожны для сябе адзначыў, што хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць.
Кіраўнік праекта:
Федарчук Галіна Васільеўна