Чацвёрты дзень Тыдня прапаганды здаровага ладу жыцця

10.10.2024

Чацвёрты дзень Тыдня прапаганды ЗЛЖ быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. З вучнямі пачатковых класаў была праведзена спартланлыя "Вясёлыя старты". Актыўнасць праяўлялі не толькі самі ўдзельнікі, але і балельшчыкі.
Машлякевіч І.П. з вучнямі 7 класа правяла гульню "Правільнае харчаванне".Мэтай дадзенага мерапрыемства было фарміраванне ўяўленняў дзяцей аб неабходнасці клопату аб сваім здароўі, і ў першую чаргу аб магчымасці правільнага харчавання. На працягу дня вучні маглі праглядаць і абмяркоўваць фільмы аб шкодзе псіхаактыўных рэчаў. Вучні 9 класа стваралі відэаролік "Што для мяне азначае ЗЛЖ". Школьнікі раяць клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе блізкіх штохвілінна!

Кіраўнік праекта:

Федарчук Галіна Васільеўна

поделиться в: