Шосты дзень Тыдня прапаганды здаровага ладу жыцця

12.10.2024

Здароўе – бясцэнны здабытак не толькі кожнага чалавека, але і ўсяго грамадства. Гульня-падарожжа "Быць здаровым – здорава!" пераканала вучняў 1-4 класаў у тым, што ў школьныя гады неабходна выконваць рэжым дня, чаргаваць фізічныя нагрузкі і адпачынак. Вучні 5-6 класаў даверыліся спорту. Спартланлыя "Алімпійскія надзеі" – гэта альтэрнатыва шкодным звычкам. Гутарка "Прафілактыка прастудных захворванняў" сярод вучняў 7-8 класаў яшчэ раз напомніла пра тое, што хваробу лепей папярэдзіць, чым лячыць.
Падведзены вынікі Тыдня прапаганды ЗЛЖ. Кожны з нас у стане выхаваць у сабе ўменне радавацца жыццю. А прычына для радасці заўсёды знойдзецца. Памятайце! Здароўе – гэта свята, якое заўсёды з табой! Такім чынам, сябры, наперад! Наперад новаму здароваму жыццю! А мы ўсім жадаем багатырскага здароўя!

Кіраўнік праекта:

Федарчук Галіна Васільеўна

поделиться в: