Неделя астрономии

ПАЛАЖЭННЕ

аб прадметным Тыдні астраноміі

Дзяржаўнай ўстанова адукацыі

“Харомскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”

 

  1. Агульныя палажэнні

1.1.Прадметны Тыдзень астраноміі праводзіцца сярод вучняў 8–11 класаў агульнай сярэдняй адукацыі згодна гадавога плана работы ўстановы адукацыі.

1.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі правядзення прадметнага Тыдня з’яўляюцца:

Мэта: стварэнне ўмоў для праяўлення індывідуальных, творчых здольнасцей кожнага ўдзельніка Тыдня па ўсведамленні ролі астраноміі ў пазнанні фундаментальных законаў прыроды і фарміраванні сучаснай прыродазнаўчай карціны сусвету.

Задачы:

1.2.1 Актывізаваць веды вучняў па астраноміі праз пазакласныя формы работ.

1.2.2. Фарміраваць адказнасць за актыўныя творчыя справы, ўменне працаваць у групе, калектыве вучняў школы.

1.2.3. Садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей кожнага вучня.

1.2.4. Стымуляваць пазнаваўчую і творчую дзейнасць вучняў ва ўрочны і пазаўрочны час.

  1. Парадак арганізацыі і правядзення прадметнага тыдня астраноміі

2.1. Прадметны Тыдзень праводзіцца ў адпаведнасці з планам работы школы.

2.2. Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем Тыдня ажыццяўляе настаўнік астраноміі.

2.3.Асноўнымі задачамі з’яўляюцца:

2.3.1. Вызначэнне формы, парадку і тэрмінаў правядзення;

2.3.2. Складанне плана;

2.3.3. Ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем;

2.4. План падрыхтоўкі і правядзення прадметнага Тыдня зацвярджаецца дырэктарам школы да пачатку яго правядзення.

2.5. Удзельнікамі прадметнага Тыдня астраноміі з’яўляюцца:

2.5.1. Вучні 8–11 класаў школы.

2.6. Правядзенне прадметнага Тыдня павінна суправаджацца разнастайнай нагляднай інфармацыяй, якая размяшчаецца ў розных памяшканнях школы.

2.7. Штодзённа адлюстроўваць праведзяныя мерапрыемстваы ў рамках прадметнага Тыдня  на сайце ўстановы адукацыі.

  1. Падвядзенне вынікаў прадметнага Тыдня астраноміі

3.1. Па завяршэнні прадметнага Тыдня на пасяджэнні метадычнага аб’яднання праводзіцца аналіз мерапрыемстваў, арганізаваных у ходзе Тыдня.

3.2. Па выніках прадметнага Тыдня намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце, які курыруе яго правядзенне, здаюцца наступныя дакументы:

3.4.1. План прадметнага Тыдня;

3.4.2. Лепшыя сцэнарыі адкрытых мерапрыемстваў;

3.4.3. Аналіз вынікаў прадметнага Тыдня.

поделиться в:
Ещё в этом разделе