Тыдзень гісторыі
з 15.03.2021 – 20.03.2021
Для паспяховага авалодання вучэбным матэрыялам вялікае значэнне мае зацікаўленасць навучэнцаў. Развіццё цікавасці да прадмета - адна з асноўных задач, якія стаяць перад настаўнікам. Школьны прадметны тыдзень па гісторыі праводзіўся з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка ў рамках плана метадычнай работы, а таксама для развіцця пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў.
Мэта тыдня гісторыі:
- павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка, развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці навучэнцаў.
Задачы тыдня гісторыі:
- Удасканаленне прафесійнага майстэрства педагога праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне адкрытых урокаў і пазакласных мерапрыемстваў.
- Уцягванне навучэнцаў у самастойную творчую дзейнасць, павышэнне іх цікавасці да гісторыі.
- Выяўленне навучэнцаў, якія валодаюць творчымі здольнасцямі, імкнуцца да паглыбленага вывучэння пэўнай вучэбнай дысцыпліны або адукацыйнай вобласці.
Пад час тыдня гісторыі было праведзена 4 пазакласных мерапрыемствы сярод 5-11 класаў. Самымі падрыхтаванымі аказаліся 5, 8 і 9 класы.
На працягу ўсяго тыдня, навучэнцы школы ўдзельнічалі ў стварэнні насценнага гістарычнага каляндара “Гэты дзень у гісторыі”.
Актыўны ўдзел вучні школы прынялі ў стварэнні выставы малюнкаў “Па слядам гісторыі”. Лепшымі работамі сталі малюнкі Стасько Карыны (8 клас), Скулавец Ірыны (8 клас), Стаднік Анастасіі (10 клас), Сімановіча Артура (6 клас).
Па выніках правядзення тыдня гісторыі было выдзелена дзве намінацыі: “самы гістарычны клас”, “лепшы гісторык школы”
У намінацыі “самы гістарычны клас” перамогу атрымалі вучні 9 класа, другое месца вучні 8 класа, трэцяе месца вучні 5 класа.
У намінацыі “лепшы гісторык школы” перамогу атрымаў Антанюк Кірыл, вучань 9 класа. Другое месца заняў Шынкавец Яўген, вучань 9 класа. Трэцяе месца раздзялілі паміж сабой вучаніца 8 класа Сахнюк Меланія і вучаніца 10 класа Стаднік Анастасія.
Па заканчэнні прадметнага тыдня былі падведзены вынікі, праведзены аналіз мерапрыемстваў. На школьны сайт была размешчана справаздача аб праведзеным тыдні гісторыі. Аналізуючы праведзеныя мерапрыемствы, варта адзначыць, што арганізацыя прадметнага тыдня спрыяе ня толькі паглыбленаму вывучэнню гісторыі ў межах школьнага курса, але і развіццю асобасных якасцяў навучэнцаў, актывізуе іх разумовую дзейнасць, спрыяе з'яўленню ў школьнікаў ўнутраных матываў да навучання, да далейшай самаадукацыі, самаўдасканалення, збліжэнню настаўніка і навучэнца.