Неделя трудового обучения

З 19.04.2021 г. па 24.04.2021 г.

пад дэвізам “Зямлю сонца ўпрыгожвае, а чалавека – праца”

праводзіцца Тыдзень працоўнага навучання

 

    У сучасных умовах з асаблівай вастрынёй паўстае праблема падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да будучага самастойнага працоўнага жыцця. Чым больш чалавек ведае і ўмее, тыя лягчэй яму задаволіць патрэбы свайго самавыяўлення. Працоўныя навыкі, эстэтычнае асэнсаванне прадмета, творчыя здольнасці развіваюцца толькі ў працы. Каб навучэнец атрымліваў задавальненне ад вынікаў сваёй працы, ад прыгожай і карыснай рэчы, настаўніку даводзіцца выкарыстоўваць самыя розныя формы і прыёмы работы па выхаванню працоўнай культуры, фарміраванню працоўных навыкаў.

Мэты  прадметнага тыдня па працоўным навучанні:

  1. Фарміраванне ў вучняў якасцей творча думаючай і лёгка адаптуючай асобы, якія неабходны для дзейнасці ў новых сацыяльна-эканамічных умовах.
  2. Фарміраванне творчага стаўлення да якаснага ажыццяўлення працоўнай дзейнасці.

Вучні павінны ўмець:

 - планаваць, арганізоўваць і выконваць працу;

 - знаходзіць і выкарыстоўваць неабходную інфармацыю;

 - ацэньваць вынік на кожным этапе работы.

Задачы:

  1. Развіццё самастойнасці і здольнасці навучэнцаў вырашаць творчыя і вынаходніцкія задачы.
  2. Выхаванне працавітасці, прадпрымальнасці, калектывізму, чалавечнасці, міласэрнасці, абавязковасці, адказнасці, культуры паводзін і бесканфліктных зносін.
  3. Выкарыстанне ў якасці аб'екта працы спажывецкіх вырабаў і афармлення іх з улікам патрабаванні дызайну, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
  4. Развіццё эстэтычнага пачуцця і мастацкай ініцыятывы.
  5. Развіцце цікавасці і творчых здольнасцей.
поделиться в:
Ещё в этом разделе