Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Столинского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Хоромская средняя школа"
15.03.2021 г. Урачыстая лінейка прысвечаная Дню канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і адкрыццю тядня гісторыі.
15.03.2021 г. Афармленне плаката “План тыдня гісторыі”.
У паняделак навучэнцы 8 класа аформілі плакат “План тыдня гісторыі”. Гэта зроблена з мэтай азнаямлення ўсіх вучняў школы з мерапрыемствамі, якія пройдуць на працягу тыдня.
17.03.2021 г. Гульня “Падарожжа па старонкам гісторыі”. Падчас тыдня гісторыі было праведзена пазакласнае мерапрыемства з удзелам вучняў 5 – 10 класаў. Удзельнікі раздзяліліся на каманды “Знатакі” і “Спарта”. У каманду “Знатакі” увайшлі вучні 5, 8, 10 класаў, а ў каманду “Спарта” вучні 6, 7, 9 класаў. Каманды спаборнічалі ў ведах па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда “Знатакі”.
18.03.2021 г. Экскурсія ў школьны музей. Для вучняў школы была праведзена экскурсія ў школьны этнаграфічны музей. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй роднай школы, вёскі і раёна. Здолелі не толькі паслухаць, аднак і дакрануцца да гісторыі сваёй Бацькаўшчыны.
19.03.2021 г. Выпуск насценнага гістарычнага каляндара “Гэты дзень у гісторыі”.
На працягу тыдня вучні 5 – 11 класаў працавалі над насценным гістарычным каляндаром, збіраючыўвесь неабходны матэрыял.
19.03.2021 г. Конкурс малюнкаў “Па слядам гісторыі”. На прыканцы тыдня адбылася выстава малюнкаў і плакатаў, падрыхтаваная вучнямі 6-11 класаў.
Настаўнік гісторыі,
Сямейка Андрэй Іванавіч
свернуть