Отчёт по неделе химии

Отчёт по неделе химии

развернуть

13.01.2022 г.

На пачатак Тыдня быў аформлены стэнд з маляўнічымі аб’явамі, дзе вучні кожны дзень выпускалі лісток насценнай газеты і маглі пазнаёміцца з планам правядзення кожнага дня Тыдня.

 

14.01.2022 г.

“У гасцях чараўніцы хіміі!”

Вучні 7-8 класаў стварылі плакат “Чароўныя факты аб хіміі”, у якім прывялі доказы таго, што хімія неабходна і будаўніку, і фермеру, і праграмісту, і доктару. Кухару хімія дае магчымасць гатаваць смачную і здаровую ежу,зваршчыка навучыць зварыць трывалае і якаснае шво, сталяра – вырабляць надзейную зборку вырабаў. Адным словам: хімія – на службе ў чалавецтва.

 

15.01.2022 г.

Вучнямі 11 класа была аформлена кніжная выстава “Слова аб хіміі”. Навучэнцы школы атрымалі магчымасць азнаёміцца з метадычнай і дапаможнай літаратурай па прадмеце. На працягу Тыдня, пакуль дзейнічала выстава, вучні актыўна цікавіліся літаратурай па хіміі.

 

17.01.2022 г.

У рамках Тыдня хіміі была аформлена выстава малюнкаў “У хімічным караўлестве”. Удзел у выставе прынялі вучні 7-11 класаў. Навучэнцы праявілі вялікую цікавасць да конкурсу.  Кожны з класаў імкнуўся стварыць найлепшы плакат і атрымаць перамогу. На працягу Тыдня дзеці рупліва працавалі над сваімі творамі.

 

18.01.2022 г.

Падчас Тыдня хіміі  было праведзена пазакласнае мерапрыемства з удзелам вучняў 9 – 11 класаў. Удзельнікі раздзяліліся на каманды “Эксперты” , “Фенолы” і “Тулій”. У каманду “Эксперты” увайшлі вучні 9 класа, у каманду “Фенолы” – вучні 10 класа, у каманду “Тулій” – вучні 11 класа. У склад журы ўвайшлі: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Мазан Наталля Вячаславаўна, настаўнік фізікі Машлякевіч Ірына Паўлаўна і настаўнік гісторыі Сямейка Андрэй Іванавіч. Перамогу атрымала каманда “Тулій”, другое месца заняла каманда “Эксперты”, трэцяе – каманда “Фенолы”.

 

19.01.2022 г.

Вучні 8 – 11 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе прэзентацый “Бал хімічных элементаў”. Навучэнцы падрыхтавалі прэзентацыі па розным групам перыядычнай сістэмы Дзмітрыя Іванавіча Мендзялеева, павышаючы свае веды пра хімічныя элементы і ўдасканальваючы ўменні ў стварэнні мультэмедыйных прэзентацый па прадмету.

 

Справаздача аб выніках правядзення Тыдня хіміі

13.01.2022 – 20.01.2022 гг.

Для паспяховага авалодання вучэбным матэрыялам вялікае значэнне мае зацікаўленасць навучэнцаў. Развіццё цікавасці да прадмета - адна з асноўных задач, якія стаяць перад настаўнікам. Школьны прадметны Тыдзень па хіміі праводзіўся з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка ў рамках плана метадычнай работы, а таксама для развіцця пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў.

Мэта Тыдня хіміі:

  • Стварэнне ўмоў для праяўлення індывідуальных, творчых здольнасцей кожнага ўдзельніка Тыдня ў вобласці вывучэння прадмета “Хімія”

Задачы Тыдня хіміі:

  • Актывізаваць веды вучняў па хіміі праз пазакласныя формы работ.
  • Фарміраваць адказнасць за актыўныя творчыя справы, ўменне працаваць у групе, калектыве вучняў школы.
  • Садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей кожнага вучня.
  • Удасканаліць пошук шляхоў да вучняў з высокай матывацыяй па вучэбным прадмеце “Хімія”.
  • Стымуляваць пазнаваўчую і творчую дзейнасць вучняў ва ўрочны і пазаўрочны час.

Пад час Тыдня хіміі  былі  праведзены  пазакласныя  мерапрыемствы сярод 7-11 класаў.

На працягу ўсяго Тыдня, навучэнцы 7-11 класа ўдзельнічалі ў стварэнні насценнага хімічнага каляндара “Чалавек=Хімія”.

Актыўны ўдзел вучні школы прынялі ў стварэнні выставы малюнкаў “У хімічным каралеўстве”. Лепшымі работамі сталі малюнкі Сахнюк Варвары (8 клас), Сахнюк Меланіі(9 клас), Дзянішчыч Паўла (11 клас).

Па заканчэнні прадметнага Тыдня былі падведзены вынікі, праведзены аналіз мерапрыемстваў. На школьны сайт была размешчана справаздача аб праведзеным Тыдні хіміі. Аналізуючы праведзеныя мерапрыемствы, варта адзначыць, што арганізацыя прадметнага Тыдня спрыяе ня толькі паглыбленаму вывучэнню хіміі ў межах школьнага курса, але і развіццю асобасных якасцяў навучэнцаў, актывізуе іх разумовую дзейнасць, спрыяе з'яўленню ў школьнікаў ўнутраных матываў да навучання, да далейшай самаадукацыі, самаўдасканалення, збліжэнню настаўніка і навучэнца.

Настаўнік хіміі,

Пуп Таццяна Юр’еўна

свернуть
Ещё в этом разделе