Соревнавания "Веселые ребята", "А ну-ка, парни!, "посвященные Дню Защитников Отечества

23.02.2019

23 февраля 2019 года в учреждении образования прошло спортивное соревнование "Веселые ребята" между учащимися 1-4 классов. Ребята поделились на две команды "Лётчики" и "Танкисты". Все мальчики себя проявили с лучшей стороны, показали свою ловкость, силу и выносливость. В итоге, победила дружба! Команды были награждены грамотами.

"А ну-ка, хлопцы!"

Па традыцыі 23 лютага адбылося спаборніцтва паміж хлопцамі з Харосмкага ВПК яслі-сад - сярэдняя школа і сярэдніх школ №1 і №2 г.Давыд-Гарадка. Гэтае спаборніцтва праходзіць кожны год у розных школах. У гэтым годзе мерапрыемства прайшло ў СШ №1 г.Давыд-Гарадка.

Усе каманды былі добра падрыхтаваны, таму праграма была цікавай і захапляльнай. Усе конкурсы былі накіраваны на фізічную падрыхтоўку ўдзельнікаў. Кожны з удзельнікаў мог паказаць, на што ён здольны.

Паміж конкурсамі вучні СШ №1 г. Давыд-Гарадка паказвалі цікавыя музычныя і тэатральныя нумары.

У канцы спаборніцтва аб'явілі пераможцаў. Імі стала каманда з СШ №1 г.Давыд-Гарадка. Яна аказалася больш вынослівай, але астатнія каманды не засмуціліся, таму што яны аказалі дастойнае супраціўленне сваім сапернікам. Пасля спаборніцтва адбылася святочная дыскатэка.

У наступным годзе такое мерапрыемства адбудзецца ў нашай школе. І перамога будзе за намі. Як гаворыцца ў прыказцы: “Дома і родныя сцены дапамагаюць”.

Кунай Наталля Фёдараўна,

педагог-арганізатар