Спартыўнае мерапрыемства “Дай мне пас!”. Турнір па валейболу памяці М. Лемязы

15.12.2018

У суботу 15 снежня адбылося спартыўнае мерапрыемства пад назвай “Дай мне пас!”

Гэта спаборніцтва па валейболу  ў 10 класе, пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Зіедоне Снежаны Паўлаўны. Мерапрыемства  адбылося ў рамках  рэалізацыі міжведамственнага інфармацыйнага праекта “ Школа- тэрыторыя здароўя” ў сістэме “Настаўнікі-бацькі-вучні”, сумеснае ўзаемадзеянне!”

На сустрэчы ад каманды  “Камета”  прысутнічалі Мамы вучняў 10 класа Кунай Надзея Пятроўна, Скрабец Наталля Ўладзіміраўна, Мазан Наталля Вячаславаўна, таксама класны кіраўнік 7 класа Комік Нона Сяргееўна, класны кіраўнік 9 класа Кунай Наталля Фёдараўна, ад каманды “the best” вучні 10 класа,у якасці журы педагог-арнанізатар  Гудная Дзіяна Валер’еўна і сацыяльны педагог Домніч Надзея Іванаўна. У якасці суддзі настаўнік фізкультуры Грыб Сяргей Іванавіч.

Спаборніцтва прайшло у дружнай абстаноўцы. Пасля гульні былі ўручаны ганаровыя граматы і салодкія прызы, якія прыйшліся да спадобы ў цёплай кампаніі, за кубкам  гарачай гарбаты. Ўсім прысутнічаючым такая задумка прыйшлася да спадобы. Сумесна рашылі, такія сустрэчы зрабіць традыцыйнымі на пярэдадні Новага года і Раства Хрыстова.

Зіедоне Снежана Паўлаўна,

класны кіраўнік 10 класа

Турнір па валейболу памяці М. Лемязы

поделиться в: