Літаратурны брэйн-рынг
08.12.20188 снежня ва ўстанове адукацыi прайшоў літаратурны брэйн-рынг паміж вучнямі 9 - 11 класаў. Інтэлектуальнае спаборніцтва ўключала ў сябе 6 асобных раўндаў, якія прынята называць баямі. Пры гэтым кожны бой доўжыцца да таго часу, пакуль адна з каманд не дасць правільныя адказы.
Спачатку здавалася, што каманда з 10 класа лёгка атрымаюць перамогу, прынамсі, такое ўражанне склалася пасля першага бою. Але ці то яны занадта хутка паверылі ў сваю перамогу, ці то астанія каманды доўга разгойдваліся, але як бы там ні было, ініцыятыва ў гульні перайшла да 11 класа. Пасля 2-х баёў лік балаў быў незразумелы на чыю карысць. Трэці бой называўся “Чорная скрынка”, і тут кожная каманда набрала аднолькавую колькасць балаў. У 4-м туры за гульнявымі сталамі застаецца па аднаму чалавеку ад кожнай каманды. На пытанне вядучага вучням патрэбна было адказаць на большую колькасць пытанняў за пэўны час. Напружанне ў паядынку ўзрастае, і да канца 6-га бою кульмінацыя ў спаборніцтве дасягае свайго апагею.
З усімі заданнямі вучні справіліся паспяхова. Каманды 10 і 11 класаў атрымалі аднолькавыя высокія балы. Па рашэню журы яны раздзялілі паміж сабой першае месца. Крышачку менш балаў было ў каманды 9 класа, таму ім дастаецца другое месца. Удзельнікі мерапрыемства паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці, эрудыцыю і атрымалі асалоду ад працэса гульні. Кожная каманда атрымала салодкія прызы.
Кунай Наталля Фёдараўна,
класны кіраўнік 9 класа