Віктарына "У краіну казак і вершаў"

09.12.2017

9 снежня ў бібліятэцы прайшла віктарына "У краіну казак і вершаў" для вучняў 5-7 класаў. Вучні падзяліліся на 2 каманды, выбралі сабе капітана і прыдумалі казачную назву сваёй камандзе. Пасля невялікай размінкі прайшоў конкурс капітанаў і конкурс "Прыдумай казку па дадзенаму пачатку". 

За ўдзел у віктарыне дзеці атрымалі салодкія падарункі.

Бібліятэкар: Домніч О. М.