Экалагічная акцыя “Дапаможам птушкам"

04.02.2017

Зіма — цяжкі перыяд для дзікіх птушак. Многія з іх без дапамогі чалавека проста не здолеюць перажыць моцныя маразы і працяглыя завеі.

У нашай школе добрай традыцыйнай стала акцыя “Дапаможам птушкам”. Вучні 7 класа з класным кіраўніком Наталляй Фёдараўнай Кунай ужо каторы год майструюць кармушкі, а пасля развешваюць вакол школы і ўсю зімку падкармліваюць птушак.  Атрымаўся своеасаблівы зімовы сад, крылатыя наведвальнікі якога маюць магчымасць выбару: куды прысесці падмацавацца і чым паласавацца. Але мала толькі зрабіць, трэба яшчэ і рэгулярна напаўняць. Таму кожны дзень вучні сочаць, каб кармушка не стаяла пустая, каб яе не засыпала снегам. Папярэдне было патлумачана, чым можна, а чым нельга карміць маленькіх крылатых сяброў. Апрача гэтага дзецям дадзена заданне назіраць за птушкамі, запісваць, якія віды прылятаюць, пры магчымасці сфатаграфаваць.

Удзельнічаючы ў гэтай акцыі, дзеці вучацца беражлівым адносінам да навакольнага асяроддзя, з задавальненнем выступаюць у ролі абаронцаў прыроды.

Кунай Наталля Федараўна,

настаўнік бел. мовы і літаратуры.