Віктарына "Знаўцы прыроды"

30.10.2021

    30.10.2021 г. з вучнямі 1-4 класаў была праведзена пазнавальная віктарына "Знаўцы прыроды". Спаборнічалі дзве каманды: "Рысі" і "Львы". З ахвотай вучні ўдзельнічалі ў конкурсах: "Збяры карцінку", "Кветкавыя рэбусы", "Птушкі ў казках", "Матэматычная размалёўка", "Хто кім быў у дзяцінстве". На працягу мерапрыемства панавалі добразычлівыя адносіны, пачуццё радасці перапаўняла дзіцячыя сэрцы. Перамагло сяброўства. Усе з карысцю правялі вольны час, атрымалі медалі "Лепшаму Знаўцу прыроды" і салодкія прызы.

Класны кіраўнік 4 класа,

Федарчук Галіна Васьльеўна