Вусны часопіс "Наша здароўе"

11.02.2023

З вучнямі 1-4 класаў быў праведзены вусны часопіс "Наша здароўе"Дзеці падарожнічалі па старонках часопіса, працавалі ў групах і парах актыўна і дружна.
На кожнай старонцы вучняў чакалі цікавыя гульнявыя заданні: успаміналі правілы гігіены, паўтаралі правілы догляду зубоў, выбіралі прадметы харчавання ў краме, паказвалі рухі спартсменаў, збіралі прыказкі са слоў, выконвалі комплексы практыкаванняў для розных груп мышцаў, складалі рэжым дня, шукалі ўмовы моцнага здароўя.
Вучні былі самі рэдактарамі часопіса "Здароўе', самі яго стваралі.
Актыўная праца, добры настрой прысутнічалі на працягу ўсяго мерапрыемства.

Класны кіраўнік 1 класа,

Федарчук Галіна Васільеўна

поделиться в: