"Ад збожжа да хлеба на стале"
20.01.2024З вучнямі 1-4 класаў была праведзена ралевая гульня "Ад збожжа да хлеба на стале".
Дзеці ўспомнілі шлях хлеба да нашага стала, прыгадалі прафесіі людзей, якія вырошчваюць хлеб, правілы беражлівых адносін да лустачкі чорнага і белага хлеба, прыказкі і прымаўкі.
Рабяты ўявілі сябе ў ролі трактарыстаў, камбайнераў, шафераў, млынароў, пекараў, прадаўцоў. Змаглі "спячы" хлеб.
Хлеб! Ён ніколі не прыядаецца і ніколі не лішні. Ён і ёсць усяму галава!
На заканчэнне вучні пажадалі шчасця і долі, і хлеба ўволю!
Класны кіраўнік 2 класа:
Федарчук Галіна Васільеўна