"Мая Беларусь"
03.02.2024У шосты школьны дзень з вучнямі 1-4 класаў 3 лютага 2024 года была праведзена гульнева-пазнавальная праграма "Мая Беларусь", прысвечаная грамадзянскаму і патрыятычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню.
Вучні пазнавалі гісторыю і культуру роднага краю, роднай прыроды, папаўнялі веды пра Беларусь, родны горад Столін і сваю маленькую Радзіму – вёску Харомск.
Дзеці былі мастакамі, але малявалі не алоўкамі і фарбамі, а словамі. Атрымалася цудоўная карціна і прыгожы букет з розных слоў пра Беларусь.
Не забылі вучні адзначыць знакамітыя мясціны, якія наведалі падчас экскурсій: мемарыяльны комплекс "Урочышча Стасіна", Столінскі краязнаўчы музей, цэнтр ганчарства в.Гарадная, спартыўны комплекс "Аквамарын"... Асаблівую зацікаўленасць у вучняў выклікала аднаўленне сцяга Рэспублікі Беларусь.
Даведацца пра знакамітых землякоў сваёй маленькай Радзімы дзеці змаглі ў школьным музеі. Закончылася мерапрыемства флэшмобам "Я люблю Беларусь!".
Класны кіраўнік 2 класа: Федарчук Г.В.;
класны кіраўнік 3 класа: Сапон Л.Л.;
класны кіраўнік 4 класа: Домніч Н.І.