Віктарына "Займальныя пытанні пра Беларусь"

06.04.2024

З вучнямі 1-4 класаў была праведзена віктарына "Займальныя пытанні пра Беларусь".
Дзеці пашырылі веды пра родную краіну, завіталі ў госці да роднай мовы. З цікавасцю ўсё адгадалі загадкі, рэбусы, метаграмы, выпраўлялі памылкі, гулялі ў рыфмы, знаходзілі ў табліцы назвы беларускіх месяцаў.
Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць народныя песні, танчыць народныя танцы, ведаць, як адзначаліся спрадвеку святы на нашай зямлі, гуляць у беларускія гульні.

Класны кіраўнік 2 класа:

Федарчук Галіна Васільеўна