Мэта выхаваўчай работы ў шосты дзень:
выкарыстанне ўзаемасувязі вучэбнага і выхаваўчага працэсу, якія садзейнічаюць станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі непаўналетніх.
Задачы выхаваўчай работы ў шосты дзень:
- стварыць умовы для ўсебаковай занятасці арганізаванымі формамі адпачынку вучняў і іх законных прадстаўнікоў у шосты школьны дзень;
- выхоўваць грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны праз стварэнне ўмоў для станоўчага самаразвіцця асобы вучня, спрыяць актыўнаму супрацоўніцтву з сям’ёй;
- павысіць эфектыўнасць работы па прафілактыцы асацыяльных паводзін сярод непаўналетніх праз шосты школьны дзень;
- удасканальваць мадэль выхавання навучэнцаў, шырэй выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі, прадоўжыць работу па фарміраванню ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця на аснове інавацыйных падыходаў праз шосты школьны дзень.