Гадзіна Памяці "Дзеці вайны"

04.05.2024

З вучнямі 1-4 класаў была праведзена гадзіна Памяці "Дзеці вайны".
Захопнікі прайшлі па нашай зямлі як стыхійнае бедства. Краіна жыла пад акупацыяй 3 гады. Доўгі, напоўнены жахам перыяд. Нават страшна ўявіць, што магло стаць з нашай Радзімай, калі б не мужнасць, самаахвярнасць і гераізм яе абаронцаў. Увесь народ паўстаў на барацьбу з захопнікамі. Вялікі ўклад у вызваленне краіны ўнеслі зусім юныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Да вайны яны былі простымі беларускімі школьнікамі: Коля Гойшык, Марат Казей, Віця Пашкевіч,, Валя Зенкіна, Зінаіда Партнова, Ліда Вашкевіч і іншыя. Подзвіг дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны выклікае гонар за нашу гісторыю, краіну, яе людзей.

Класны кіраўнік 2 класа:

Федарчук Галіна Васільеўна