- Назва “ЗАГАДКІ І ЛЕГЕНДЫ РОДНАЙ ЗЯМЛІ”
- Прадмет – гісторыя Беларусі (мастацтва, біялогія, геаграфія)
- 6 – 10 клас
- Нітка маршрута: царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы – капліца Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы – старажытнае паселішча "Бесава Гара" – левы бераг ракі Гарынь – возера Лісовіцкае (вёска Лісовічы).
- Турыстычны пешы маршрут выхаднога дня «Загадкі і легенды роднай зямлі» распрацаваны для арганізацыі турызму на Століншчыне, асабліва для прыцягнення цікавасці да вёсак Харомск і Лісовічы. Створаны маршрут дазваляе аб'яднаць галоўныя славутасці вёсак Лісовічы і Харомск у рамках аднаго турыстычнага мерапрыемства.
Тур выхаднога дня «Загадкі і легенды роднай зямлі» разлічаны на 1 дзень. Агульная працягласць маршруту 10 км. Маршрут праходзіць па вёсцы Харомск, а таксама па левабярэжжу ракі Гарынь. Турыстычны маршрут разлічаны на групы турыстаў рознага ўзросту. Ён праходзіць па маляўнічых месцах Столінскага раёна і ўключае ў сябе аб'екты гістарычнай, прыроднай, архітэктурнай і культурнай спадчыны.
Маршрут «Загадкі і легенды роднай зямлі» задуманы не толькі як культурна-пазнавальны турызм, але і як займальная гульня-квэст, з дапамогай якой падарожнік пазнае шмат новага пра гэты цікавы куток Століншчыны. У кожным з пунктаў, дзе будуць спыняцца турысты, яны павінны будуць разгадаць загадку, звязаную з мясцовымі легендамі, вядомымі людзьмі, якія жылі на тэрыторыі краю, помнікамі культуры і гісторыі. У пачатковай кропцы падарожжа – турысты атрымліваюць маршрутны ліст з пералікам заданняў, даведнік па маршруце з падрабязнай картай, падрабязныя інструкцыі аб праходжанні маршруту. У канцы маршруту, адгадаўшы апошнюю загадку і выканаўшы агульнае заданне, турысты атрымліваюць прыз у выглядзе сувеніра, зроблены вучнямі Харомскі сярэдняй школы.
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Царква была ўзведзена ў 1990 годзе. З’яўляецца часткай Пінскай епархіі. Па тыпалогіі адносіцца да прыхадскіх храмаў.
Капліца Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Капліца была ўзведзена ў канцы ХІХ стагоддзя. Раней размяшчалася ў цэнтры вёскі, у шашы Тураў-Столін, там дзе цяпер помнік загінуўшым у баях Вялікай Айчыннай вайны. У 1960-х гг. яе перацягнулі трактарамі далей ад дарогі, на праваслаўныя могілкі.
Старажытнае паселішча "Бесава Гара". Паселішча зарубінецка-мілаградскай культуры. Датуецца ІІ ст. да н.э. – І ст н.э. (ранні жалезны век).
Шпацыр па леваму берагу ракі Гарынь. Рака Гарынь працякае па тэрыторыі Украіны і Беларусі. З’яўляецца правым прытокам ракі Прыпяць. Агульная даўжыня ракі – 659 кміламетраў
Возера Лісовіцкае (вёска Лісовічы).
- Фотаматэрыялы (дадатак).
- Карта маршрута.
- Спіс выкарыстанай літаратуры
Домніч В.В. Гісторыя сяла Харомск //Навіны Палесся / - Столін 1999. – №71
Домніч В.В. Гісторыя сяла Харомск //Навіны Палесся / - Столін 1999. – №72
Домніч В.В. Гісторыя сяла Харомск //Навіны Палесся / - Столін 1999. – №73
Залашко Г.М. Городище “Бесова Гора” возле д. Хоромск Столинского района // Древности Белоруссии и Литвы: [Сб. статей] / Ин-т истории АН БССР, Ин-т истории АН ЛитССР — Вильнюс: Мокслас, 1988.— 175 с.
- Разпрацоўшчык – Сямейка А.І., ДУА “Харомскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа”
Фотаматэрыялы экскурсійнага маршрута
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы
Капліца Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы
Старажытнае паселішча “Бесава Гара”
Рака Гарынь
Возера в. Лісовічы
Падрыхтаваў:
настаўнік гісторыі,
Сямейка А. І.