Экскурсійны маршрут “ЗАГАДКІ І ЛЕГЕНДЫ РОДНАЙ ЗЯМЛІ”

 

  1. Назва “ЗАГАДКІ І ЛЕГЕНДЫ РОДНАЙ ЗЯМЛІ”
  2. Прадмет – гісторыя Беларусі (мастацтва, біялогія, геаграфія)
  3. 6 – 10 клас
  4. Нітка маршрута: царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы – капліца Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы – старажытнае паселішча "Бесава Гара" – левы бераг ракі Гарынь – возера Лісовіцкае (вёска Лісовічы).
  5. Турыстычны пешы маршрут выхаднога дня «Загадкі і легенды роднай зямлі» распрацаваны для арганізацыі турызму на Століншчыне, асабліва для прыцягнення цікавасці да вёсак Харомск і Лісовічы. Створаны маршрут дазваляе аб'яднаць галоўныя славутасці вёсак Лісовічы і Харомск у рамках аднаго турыстычнага мерапрыемства.

Тур выхаднога дня «Загадкі і легенды роднай зямлі» разлічаны на 1 дзень. Агульная працягласць маршруту 10 км. Маршрут праходзіць па вёсцы Харомск, а таксама па левабярэжжу ракі Гарынь. Турыстычны маршрут разлічаны на групы турыстаў рознага ўзросту. Ён праходзіць па маляўнічых месцах Столінскага раёна і ўключае ў сябе аб'екты гістарычнай, прыроднай, архітэктурнай і культурнай спадчыны.

Маршрут «Загадкі і легенды роднай зямлі» задуманы не толькі як культурна-пазнавальны турызм, але і як займальная гульня-квэст, з дапамогай якой падарожнік пазнае шмат новага пра гэты цікавы куток Століншчыны. У кожным з пунктаў, дзе будуць спыняцца турысты, яны павінны будуць разгадаць загадку, звязаную з мясцовымі легендамі, вядомымі людзьмі, якія жылі на тэрыторыі краю, помнікамі культуры і гісторыі. У пачатковай кропцы падарожжа – турысты атрымліваюць маршрутны ліст з пералікам заданняў, даведнік па маршруце з падрабязнай картай, падрабязныя інструкцыі аб праходжанні маршруту. У канцы маршруту, адгадаўшы апошнюю загадку і выканаўшы агульнае заданне, турысты атрымліваюць прыз у выглядзе сувеніра, зроблены вучнямі Харомскі сярэдняй школы.

Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Царква была ўзведзена ў 1990 годзе. З’яўляецца часткай Пінскай епархіі. Па тыпалогіі адносіцца да прыхадскіх храмаў. 

Капліца Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Капліца была ўзведзена ў канцы ХІХ стагоддзя.   Раней размяшчалася ў цэнтры вёскі, у шашы Тураў-Столін, там дзе цяпер помнік загінуўшым у баях Вялікай Айчыннай вайны. У 1960-х гг. яе перацягнулі трактарамі далей ад дарогі, на праваслаўныя могілкі.

Старажытнае паселішча "Бесава Гара". Паселішча зарубінецка-мілаградскай культуры. Датуецца ІІ ст. да н.э. – І ст н.э. (ранні жалезны век).

Шпацыр па леваму берагу ракі Гарынь. Рака Гарынь працякае па тэрыторыі Украіны і Беларусі. З’яўляецца правым прытокам ракі Прыпяць. Агульная даўжыня ракі – 659 кміламетраў

Возера Лісовіцкае (вёска Лісовічы).

  1. Фотаматэрыялы (дадатак).
  2. Карта маршрута.

  1. Спіс выкарыстанай літаратуры

Домніч В.В. Гісторыя сяла Харомск //Навіны Палесся / - Столін 1999. – №71  

Домніч В.В. Гісторыя сяла Харомск //Навіны Палесся / - Столін 1999. – №72  

Домніч В.В. Гісторыя сяла Харомск //Навіны Палесся / - Столін 1999. – №73

Залашко Г.М. Городище “Бесова Гора” возле д. Хоромск Столинского района // Древности Белоруссии и Литвы: [Сб. статей] / Ин-т истории АН БССР, Ин-т истории АН ЛитССР — Вильнюс: Мокслас, 1988.— 175 с.

  1. Разпрацоўшчык – Сямейка А.І., ДУА “Харомскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа”

 

Фотаматэрыялы экскурсійнага маршрута

 

Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы

 

Капліца Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы

 

Старажытнае паселішча “Бесава Гара”

 

Рака Гарынь

 

Возера в. Лісовічы

Падрыхтаваў:

настаўнік гісторыі,

Сямейка А. І.

поделиться в: